Новости Понедельник, 21.08.2017, 18:50
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Декабрь » 26 » Аляксандра Герасіменя: Эстэтычна мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сцяг
21:02
Аляксандра Герасіменя: Эстэтычна мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сцяг

На сайце "Прессбола" прайшла анлайн-канферэнцыя са знакамітай беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй — чэмпіёнкай свету, двухразовай сярэбранай медалісткай Алімпійскіх гульняў-2012. Сярод іншага, ёй было зададзена наступнае пытанне: які сцяг вам бліжэй: чырвона-зялёны ці бел-чырвона-белы? Аляксандра адказала наступнае: "З пункту гледжання эстэтыкі, бел-чырвона-белы, вядома, больш сімпатычны. Ды і гісторыя ў яго куды больш багатая і насычаная — Вялікае княства Літоўскае, Наваградак, Мір, Нясвіж. Мне не хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года, і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны свету па колькасці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ бог ведае каго, хто ў нас ніколі не быў. У нашай гісторыі ёсць нямала слаўных дат, і давайце не будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаў Еўропы. Вельмі вялікае ўражанне на мяне зрабіла інтэрв’ю "Прессболу" нашага знакамітага гісторыка Захара Шыбекі, у якім ён распавёў шмат чаго пра невядомыя старонкі гісторыі краіны. Шкада, вядома, што мы выпусцілі ініцыятыву, і літоўцы лічаць сябе нашчадкамі той вялікай дзяржавы. Нам не хапае каранёў, каб адчуць сябе вялікай нацыяй, а генетыка — вялікая штука, якая творыць цуды нават праз стагоддзі". Адказваючы на пытанне пра геапалітычны вектар развіцця Беларусі, Герасіменя абрала Еўропу. "Мы адтуль ментальна. Расія няхай цягнецца за намі, ёй не пашкодзяць агульнапрынятыя каштоўнасці цывілізаванага свету", — перакананая чэмпіёнка.
Просмотров: 273 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Copyright MyCorp © 2017Сделать бесплатный сайт с uCoz